VI ФЕСТИВАЛЬ НЕФОРМАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ состоится 7-9 июля 2016 года в Минском международном образовательном центре имени Й.Рау. Приглашаем Вас принять активное участие в нём!
VI
ФЕСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ: ВУЧЫЦЦА, КАБ ДЗЕЙНІЧАЦЬ
7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным
адукацыйным цэнтры им.Й.Рау збяруцца вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты
сферы нефармальнай адукацыі – практыкі, тэарэтыкі, метадысты, якія
прадстаўляюць розныя арганізацыі (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны сектар), каб
абмяняцца досведам, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва з сацыяльнымі
партнёрамі і ўзгадніць перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі.
Мерапрыемства праводзіцца ў шосты раз
і накіравана на прасоўванне ролі і развіцця магчымасцяў нефармальнай адукацыі
як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі. У якасці змястоўнай
рамкі Фестывалю будзе выкарыстаны «Маніфест
па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі», распрацаваны Еўрапейскай асацыяцыяй
адукацыі дарослых (ЕАЕА).
У праграме Фестывалю –
пленарныя дыскусіі, паралельныя секцыі, майстар-класы, прэзентацыі,
абмеркавання ў фармаце «Адкрытай прасторы». На Фестывалі будуць падведзены
вынікі конкурсу «Падзея года ў нефармальнай адукацыі», а таксама конкурсу для
журналістаў «Аб адукацыі нефармальна». У заключны дзень Фестывалю для
ўдзельнікаў будуць арганізаваны азнаямленчыя візіты, а таксама адкрытая
публічная дыскусія на тэму "Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для
жыцця», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.
VI Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў межах
праекта «Вучыцца,
каб дзейнічаць» і з'яўляецца дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для
прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену досведам, ўзгаднення перспектыў развіцця
правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых бакоў.
Арганізатарамі Фестывалю ў 2016 годзе выступаюць
Прадстаўніцтва
зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя
Ёханэса Рау.
Кантакты:
Комментарии
Отправить комментарий